Картачны махляр будзе асуджаны

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Раённы аддзел Следчага камітэта перадаў пракурору Дзятлаўскага раёна для накіравання ў суд крымінальную справу на жыхара вёскі Малыя Шастакі грамадзяніна С.

На працягу жніўня 2018 года С., выкарыстоўваючы банкаўскую картку пацярпелага, скраў з яе 1033 беларускія рублі. Пацярпелы сам перадаў абвінавачанаму картку для ажыццяўлення пакупак. Аднак зламыснік траціў чужыя грошы на набыццё спіртнога і прадуктаў харчавання. Гаспадар карткі і не падазраваў, што яго зберажэнні змяншаюцца з кожным днём, пакуль яго сваячка не правяла баланс карт-рахунка. Як аказалася, там засталося ўсяго 1 рубель 30 капеек.

За ўчыненае злачынства грамадзяніну С. пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Следчы камітэт заклікае жыхароў раёна быць абачлівымі і не перадаваць свае банкаўскія карткі для ажыццяўлення пакупак іншым асобам, а таксама сачыць за актуальным балансам свайго карт-рахунка.

Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *