23 кастрычніка ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя камсамола. Яго падрыхтавалі педагогі і навучэнцы ўстановы пры падтрымцы работнікаў Данілавіцкага дома культуры і Дварэцкай сярэдняй школы.
Свята было арганізавана ў фармаце тэлечасопіса, які запрасіў прысутных здзейсніць віртуальнае падарожжа ў мінулае і пазнаёміцца са слаўнымі старонкамі гісторыі самай буйной моладзевай арганізацыі – УЛКСМ.
Успамінамі з жыцця моладзі мінулых часоў з удзельнікамі свята таксама падзяліліся госці сустрэчы – ветэраны камсамольскага руху Дзятлаўскага раёна Яўгенія Савань і Галіна Чура.
Яркімі момантамі, якія надоўга застануцца ў памяці, былі запуск паветраных шароў з віншавальным надпісам і пасадка на школьным двары туі.