Іх дарогі вымяраюцца гадамі

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У невялікай актавай зале Дзятлаўскага ДРБУ-119 у першы дзень кастрычніка сабраліся людзі, багатыя на жыццёвы і прафесійны вопыт. Дзякуючы ім і іх пераемнікам, дзятлаўчане і жыхары горада адчуваюць бяспеку на мясцовых дарогах.

У Дзень пажылых людзей са словамі віншаванняў да старшых калегаў звярнуўся дырэктар Дзятлаўскага ДРБУ-119 Дзмітрый Мазоль. Ён пажадаў прысутным самага найлепшага і ўручыў ім прыемныя падарункі.

Шчырыя ўсмешкі былых работнікаў арганізацыі выдавалі радасць ад сустрэчы і цёплыя ўзаемаадносіны ў калектыве. Быццам і не развітваліся зусім.

Дарэчы, цяперашнія работнікі адзначаюць, што пасля адыходу на пенсію калегі не забываюць аб працоўным месцы, якому прысвяцілі шмат гадоў. Так, некаторыя аддалі і 40 гадоў працы на адным прадпрыемстве. Яны працавалі на кіламетровых дарожных палотнах, і іх уласныя жыццёвыя дарогі вымяраюцца гадамі.

Былых работнікаў у ДРБУ-119 заўсёды рады бачыць і сустракаюць, як у роднай хаце. Магчыма, менавіта так і трэба працаваць, каб любоў і павага адчувалася ад калегаў менавіта тады, калі рэдка атрымліваецца сустрэцца ў сценах роднай арганізацыі.

Юлія БАКУНОВІЧ



1 комментарий по теме “Іх дарогі вымяраюцца гадамі

  1. Ну да, дороги в районе хорошие. Не считая мааааленького участка от Пиронима до Войневич. Ощущение, что по шиферу едешь.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *