Нягледзячы на меры прафілактыкі, штогод жыхары нашага раёна гінуць ад атручвання алкаголем, калі арганізм не здольны справіцца з колькасцю выпітага.
Злоўжыванне спіртнымі напоямі, няякаснай алкагольнай прадукцыяй, самагонам вядзе да развіцця розных захворванняў. Аднак цяга асобных катэгорый грамадзян да спіртнога “перамагае” любыя забароны, а прадпрымальныя людзі будуюць на гэтым свой дабрабыт. У такіх гандляроў у любы час сутак можна набыць сурагат алкаголю, які яны выдаюць за спірт, гарэлку ці самагон, нават не задумваючыся, што нажываюцца на чужых слязах і хваробах.
Практычна ў кожным населеным пункце ёсць падобныя “гандляры смерцю”. Таму міліцыя просіць дапамогі ў жыхароў раёна па выяўленні такіх асобаў для прыцягнення іх да адказнасці.
У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама кругласутачна працуюць тэлефоны “Гарачай лініі”, па якіх можна паведаміць аб фактах незаконнага абароту і продажу спіртаўтрымліваючай вадкасці, самагону: 2-13-34 або 8029-3508064, таксама можна тэлефанаваць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама – 8-0152-79-73-33.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама