20 верасня ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: “Асноўныя накірункі развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі”, “Папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у пажаранебяспечны асенне-зімовы перыяд”, а таксама дзве дадатковыя – “Аб прафілактыцы шаленства” і “Аб стане рынку працы”.
У Дзятлаўскім раёне працавала абласная інфармацыйная група, у складзе якой была намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Белая Русь”, першы намеснік старшыні праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры ГА “Беларускае таварыства “Веды” Святлана Вараніца. Спецыялісты сустрэліся з калектывам ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” і жыхарамі Парэцкага сельскага савета.
– Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі – шматпланавая. Сюды ўваходзяць жыллёвая гаспадарка, водазабеспячэнне, цеплаэнергетыка, добраўпарадкаванне, вываз смецця, – зазначыла Святлана Вараніца. – Вырашэнне многіх камунальных праблем залежыць не толькі ад органаў улады і дзяржаўных установаў, але і ад таго, наколькі мы беражліва выкарыстоўваем выгоды. Увага надаецца цеплавой мадэрнізацыі жыллёвага фонду, паляпшэнню якасці пітной вады, укараненню новых падыходаў да работы з бытавымі адходамі, правядзенню справядлівай тарыфнай палітыкі, выкарыстанню мясцовых відаў паліва. Пры гэтым ад змяненняў не павінен пацярпець ні адзін спажывец: паслугі павінны быць якаснымі, цэны – справядлівымі.
Як гэтага дасягнуць? Напрыклад, пры правільным зборы і перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў смецце можа стаць другасным матэрыяльным рэсурсам. Выпрацавана Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі рэсурсамі да 2035 года. На Гродзеншчыне завершана работа па пераходзе на кантэйнерны збор цвёрдых камунальных адходаў з паэтапным закрыццём смеццеправодаў у шматкватэрных жылых дамах, дваровыя тэрыторыі абсталёўваюцца кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця.
Не менш актуальнае для беларусаў пытанне тарыфнай палітыкі ЖКГ. З укараненнем механізму дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг вода-, электра- і газазабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёмаў іх спажывання грамадзяне сталі больш актыўна эканоміць рэсурсы.
Шмат увагі ў галіне ЖКГ надаецца ўкараненню сучасных тэхналогій. Пераймаецца вопыт Мінска па стварэнні адзінай дыспетчарскай службы 115. Распрацаваны дадатак для мабільных тэлефонаў «115 бел», з дапамогай якога можна аператыўна падаць заяўку. У рамках адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку, налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі АІС «Разлік-ЖКП». Адна з перспектыўных задач – укараніць дыстанцыйны ўлік паказанняў лічыльнікаў расходу газа-, электра-, цепла- і водаспажывання на аснове “інтэлектуальных” тэхналогій і сістэм бесправадной перадачы даных.
Да Святланы Вараніцы звярнуліся з пытаннем: “Чаму ва ўстановах адукацыі для наладжвання пітнога рэжыму выкарыстоўваюць менавіта бутыліраваную ваду?”. Яна адказала, што вада з-пад крана амаль ва ўсіх населеных пунктах адпавядае патрабаванням якасці, таму, магчыма, гэта ініцыятыва іншых службаў. Прысутным паабяцалі вывучыць гэта пытанне і пазней даць падрабязны адказ на яго.
З дакладамі таксама выступілі інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін, намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань, памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ Ганна Багдзевіч. Яна раздала прысутным памяткі па прафілактыцы шаленства. Справа ў тым, што ў раёне апошнім часам эпідэміялагічная сітуацыя па гэтым відзе захворвання ўскладнілася. Летась былі зарэгістраваны 11 пацярпелых ад шалёных жывёлін, сёлета год яшчэ не завяршыўся, а такіх ужо 19 чалавек. Ганна Багдзевіч падкрэсліла, што шаленства – смяротная хвароба, таму пацярпелыя павінны тэрмінова звяртацца да медыкаў, каб як мага раней прайсці курс вакцынацыі. Таксама трэба асцерагацца бадзяжных жывёлін і дзікіх, якія выходзяць да людзей (такія паводзіны не характэрны ў прыродзе і, як правіла, сігналізуюць аб захворванні).

Ірына СТЫРНІК