З новым годам! Навучальным

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Урачыстая лінейка ў гімназіі №1 горада Дзятлава.

З першага верасня пачынаецца захапляльная, хоць і доўгая, часам няпростая, дарога ў краіну ведаў. Першага верасня – гэта першы званок, хваляванне, шмат кветак, белых бантаў. Гэта свята самае доўгачаканае для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэты дзень стане самым хвалюючым і запамінальным для 14 дзяўчынак і 6 хлопчыкаў першага класа гімназіі №1.

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай новаму навучальнаму году, прагучалі віншаванні ад дырэктара гімназіі Валерыя Васільевіча Ішуціна, настаўніцы 1-га класа Марыны Антонаўны Ляшчун. Павіншавалі навучэнцаў з Днём ведаў, пажадалі поспехаў у вучобе і плённай працы начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага райвыканкама Ірына Дзмітрыеўна Жэгала, протаіерэй Мікалай Пінчук, настаяцель сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава.

Добры настрой на працягу свята дарылі прысутным навучэнцы гімназіі. Яны выконвалі музычныя нумары і чыталі вершы.

Напрыканцы ўрачыстасці школьны званок паклікаў усіх на першы ўрок.

Таццяна ГРЫЦУК
Фота Ірыны СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *