7 верасня на базе сярэдняй школы №3 прайшло раённае спартыўна-масавае мерапрыемства па лёгкай атлетыцы пад назвай “Шкаліяда”.
Мэта яго правядзення – папулярызацыя лёгкай атлетыкі як віду спорту сярод навучэнцаў, прапаганда заняткаў спортам як аднаго з важных сродкаў прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама адбор таленавітых дзяцей для далейшага іх навучання на аддзяленні па лёгкай атлетыцы ў Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.
Арганізатары раённых спаборніцтваў: аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы фізкультурна-спартыўны клуб.
Праграма раённых спаборніцтваў уключала ў сябе наступныя спартыўныя дысцыпліны: бег 60 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне тэніснага мяча з месца, бег 800 м для хлопчыкаў і 500 м для дзяўчынак.
Удзельнікамі раённых спаборніцтваў сталі навучэнцы 5 — 6 класаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце да 12 гадоў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Молодежь за ЗОЖ, хороший пример для других
Рейтинг комментария:00