Акрэслілі актуальныя пытанні

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

19 верасня ў гарадскім пасёлку Наваельня адбыўся сход. Ён прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі “В цэнтры ўвагі – дзеці!». На сходзе абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.

Сход пачаўся з выступлення намесніка начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандра Беленкі, які расказаў, як не дапусціць вогненных трагедый. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй і навучальнымі відэаролікамі.

Аб рабоце назіральнай камісіі расказала старшыня Наваельнянскага пассавета Ірына Кунахавец. Акрамя таго, разглядаўся шэраг іншых пытанняў: папярэджанне сямейнага дабрабыту і стварэнне належных умоваў для пражывання непаўналетніх, правілы карыстання газавым абсталяваннем, эксплуатацыя электрапрыбораў. Вынікі сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Сход закончыўся канцэртам, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *