Прывітанне, школа!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Першы званок у 2018-2019 навучальным годзе празвінеў для навучэнцаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Шмат дзяцей, іх бацькоў і родных, настаўнікі сабраліся ў школьным двары ў гэты сонечны асенні дзень, напоўнены ўсмешкамі і кветкамі. З пачаткам новага навучальнага года павіншавала ўсіх прысутных дырэктар школы Аксана Міхайлаўна Пацыновіч, якая пажадала вучням сілаў і аптымізму для новых урокаў, заданняў і ведаў, а таксама выдатнай вучобы, добрага настрою, новых цікавых ідэяў. Яна падзякавала бацькам, тэхнічнаму персаналу, аддзелу адукацыі, райвыканкаму, Дзятлаўскаму благачынню, навучэнцам 11 класа за аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года. Першакласнікам дырэктар пажадала ўседлівасці за партамі, увагі на ўроках, вясёлага настрою.

Станіслаў Баляслававіч Фабішэўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пажадаў дзецям здароўя, дабрабыту, поспехаў у новым навучальным годзе, каб ім заўжды шанцавала, каб яны атрымлівалі толькі выдатныя адзнакі, былі працалюбівымі.

Пажадаў дзецям добрага навучальнага года, плённай працы, даведацца пабольш навук Аляксандр Анатольевіч Беленка, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС. Першакласнікам ён падарыў “Першыя пропісі бяспекі”.

На 2018-2019 навучальны год благаславіў школьнікаў благачынны Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель, пажадаў усім моцнага здароўя, Божай дапамогі, каб атрыманыя веды прыносілі карысць нашай Айчыне.

Па-сапраўднаму першы, вельмі жаданы і разам з тым хвалюючы званок празвінеў сёння для 26 першакласнікаў. З наказам да іх звярнуліся адзінаццацікласнікі, якія пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам добра вучыцца, быць стараннымі, не ленавацца, смела адказваць на ўроках.

Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі дзеці накіраваліся на першы ў гэтым навучальным годзе ўрок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Святлана ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *