Электрабяспека ў зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы.
У перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і энергетычныя службы гаспадарак павінны забяспечыць электрабяспеку людзей і жывёлаў у жывёлагадоўчых памяшканнях.
Жывёлагадоўчыя памяшканні маюць шэраг асаблівасцяў, якія патрабуюць надзейных тэхнічных электраахоўных мерапрыемстваў. Да гэтых асаблівасцяў адносяцца ўмовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) і наяўнасць сельскагаспадарчых жывёлаў, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да ўздзеяння электрычнага напружання.
Існуюць пэўныя патрабаванні, якія прадугледжваюць забеспячэнне электрабяспекі людзей і сельскагаспадарчых жывёлаў, а таксама прадухіленне пажараў, абумоўленых парушэннем ізаляцыі токавядучых частак. Неабходна, каб электратэхнічны персанал быў укамплектаваны згодна са штатным раскладам, забяспечаны выпрабаванымі электраахоўнымі сродкамі; было праведзена тэхнічнае абслугоўванне электраўстановак усіх жывёлагадоўчых памяшканняў; быў зроблены рамонт і выпрабаванні ўстройстваў выраўноўвання электрычных патэнцыялаў у жывёлагадоўчых памяшканнях; былі праведзены прафілактычныя выпрабаванні электраўстановак усіх жывёлагадоўчых памяшканняў.
Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне заклікае ўсіх кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў выконваць усе меры бяспекі ў час асенне-зімовага перыяду і забяспечыць бяспечную эксплуатацыю электраўстановак у давераных ім гаспадарках, у поўным аб’ёме і своечасова выконваць прадпісанні органаў Дзяржэнерганагляду.
Кансультацыю па арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак і тлумачэнні па кіруючым дакуменце ТКП 538-2014 (02150) можна атрымаць у інспекцыі энерганагляду па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7 або па тэлефонах: 2-24-13, 2-15-38.
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі