Паклікаў школьны званок

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Першага верасня сярэдняя школа №3 горада Дзятлава, якая адзначае ў гэты дзень сваё 30-годдзе, як і ўсе навучальныя ўстановы раёна, прыняла ў абноўленыя класы сваіх вучняў.

Тым, хто першы раз сядзе за парты, была нададзена асаблівая ўвага. Першакласнікаў у сярэдняй школе №3 сёлета 58. З важнай падзеяй у жыцці іх віншавалі дырэктар, педагогі і адзінаццацікласнікі.

 

Павітаць вучняў і педкалектыў з новым навучальным годам завітала Алена Раманаўна Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама. Яна пажадала ўсім захапляльнага і плённага падарожжа ў краіну ведаў.

 

Кожны першакласнік атрымаў у падарунак кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Пасля ўрачыстай лінейкі дырэктар сярэдняй школы №3 Іван Збышкавіч Кібінь запрасіў усіх вучняў на першы ўрок новага навучальнага года.

Таццяна ГРЫЦУК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *