Лепш працаваць, чым дармаедам стаць

Свежыя навіны Улада

З педагагічным калектывам сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім. З прысутнымі ён абмеркаваў пытанні, якія былі аб’яўлены на парадак дня, пасля гэтага перадаў слова іншым членам групы.

Тэму “Асноўныя накірункі развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі” падрабязна раскрыў намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Мудры. Ён расказаў, што ў нашым раёне цяпер праводзіцца рэканструкцыя цэнтральнай кацельні, будзе ўсталяваны сучасны кацёл на некалькі відаў паліва. Гэтыя работы плануецца скончыць у кастрычніку.

Прысутныя задалі пытанні наконт рамонтаў вуліц горада. Васіль Мудры ўдакладніў, што цяпер ідуць рамонтныя работы на вуліцы Фогеля, частку работ выканалі на вуліцы Мічурына.

Пра папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у пажаранебяспечны асенне-зімовы  перыяд расказаў намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка.

У нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, у гэтым годзе вырасла колькасць пажараў і гібелі людзей. Пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў з’яўляецца няведанне або грэбаванне людзьмі мерамі бяспекі. Па-ранейшаму вострым застаецца пытанне бяспекі жыццядзейнасці дзяцей, якое залежыць ад умення дарослых прадбачыць і папярэдзіць няшчасце. Ратаўнікам вядомыя выпадкі, калі і 15 хвілін без нагляду было дастаткова, каб дзіця трапіла ў небяспечнае становішча.

Намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і занятасці насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Волкава прааналізавала сітуацыю на рынку працы на тэрыторыі нашага  раёна.

Адзначаецца наяўнасць наступных праблем: зніжэнне колькасці насельніцтва, у тым ліку ў працаздольным узросце, дысбаланс  попыту і прапановаў рабочай сілы, нізкі ўзровень аплаты працы, нізкія тэмпы стварэння новых рабочых месцаў у малым і сярэднім бізнэсе, захаванне прымусовай няпоўнай занятасці.

Спецыяліст Дзятлаўскага райЦГЭ Таццяна Касіла растлумачыла прысутным, як небяспечна шаленства, расказала пра яго прызнакі. У Дзятлаўскім раёне сітуацыя па захворванні жывёлаў на шаленства застаецца цяжкай. У мінулым годзе было зарэгістравана 11 выпадкаў шаленства, а ўжо сёлета лабараторна пацверджана 19 выпадкаў сярод дзікіх і хатніх жывёлаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *