Дзятлаўчане на фестывалі сыру ў Гродне

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Яркай старонкай святочнай праграмы, прымеркаванай да 890-годдзя Гродна, стаў VI адкрыты фестываль сыру “Малая радзіма вялікага сыру”, які сёлета чарговы раз ладзіўся ў горадзе над Нёманам. Удзел у ім прыняло ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

На мерапрыемства завітала вялікая колькасць гасцей, якіх сыраробы і арганізатары свята здзіўлялі разнастайнасцю прадстаўленых гатункаў сыру і шматлікімі сюрпрызамі. Больш за дзесяць вядомых заводаў-вытворцаў з усёй краіны прывезлі ў абласны цэнтр свае навінкі і лепшыя гатункі малочнай прадукцыі, якія даўно карыстаюцца попытам у пакупнікоў. Каб зрабіць сырны фэст яшчэ больш прывабным і цікавым, яго арганізатары “прыклалі фантазію” і падрыхтавалі для гасцей вясёлыя забаўкі. Жадаючыя маглі прайсці па “Сырным лабірынце”, згуляць у “Сырныя шашкі”, сфатаграфавацца ў “Сырных фотазонах”. Ну і, безумоўна, тут працавалі гандлёвыя павільёны, дзе можна было набыць сыр і малочную прадукцыю.

Сёлетні фестываль на Савецкай плошчы пагружаў удзельнікаў у атмасферу старадаўняга каралеўскага горада. Яго арганізатар – ААТ “Молочный Мир” – “разгарнуў” на плошчы сапраўдны гасцінны двор з гандлёвымі крамамі, выставачнай і забаўляльнай зонамі, дзе прагульваліся рыцары ў старадаўніх строях.

Тут можна было не толькі прадэгусціраваць сыр, якога, між іншым, налічвалася звыш 80 гатункаў, але і самім прыгатаваць гэты сонечны прадукт. Унікальны майстар-клас у час фестывалю правяла эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык. А са з’яўленнем касманаўта Алега Навіцкага сырны фестываль набыў проста касмічны статус.

Сярод удзельнікаў свята, якія прадстаўлялі сваю прадукцыю, былі лідары галіны нашай вобласці – уласна гаспадары пляцоўкі ААТ “Молочный Мир”, адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Шчучынскі масласырзавод”, “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, “Ашмянскі сыраробны завод”. На “карце” сырнага фэсту сваё пачэснае месца заняла і “Сырная страна” – ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Варта зазначыць, што прадукцыя пералічаных прадпрыемстваў рэгулярна заваёўвае ўзнагароды на прэстыжных конкурсах і выставах.

Жыхары Дзятлаўскага раёна выдатна ведаюць, што ні адзін год не праходзіць для “Сырной страны” без узнагародаў. Не стала выключэннем з правілаў і іх паездка ў Гродна на VI адкрыты фестываль сыру “Малая радзіма вялікага сыру”. У конкурсе якасці сыру сярод вытворцаў сырнай прадукцыі ў намінацыі “Сыры расольныя, сыры з чэдарызацыяй” дыпломам другой ступені адзначаны дзятлаўскі сыр “Chedder gold”. Яшчэ адзін дыплом, але ўжо трэцяй ступені, дзятлаўскія сыраробы атрымалі за конкурс выставачных і гандлёвых павільёнаў.

Ірына КАЎКЕЛЬ



1 комментарий по теме “Дзятлаўчане на фестывалі сыру ў Гродне

  1. О, какая очередь выстроилась за дятловским сыром!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *