Дзень Казлоўшчынскага сельскага савета

Свежыя навіны Улада

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў сельсавета” прайшло 21 верасня ў Казлоўшчынскім сельскім савеце.

У ім прынялі ўдзел старшыні раённых сельвыканкамаў, кіраўнікі ўстановаў і арганізацый Казлоўшчынскага сельсавета. Кіраваў мерапрыемствам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Казлоўшчынскага сельскага савета пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы яго старшыня Вадзім Бялятка.

Абмеркаваўшы галоўныя пытанні, удзельнікі мерапрыемства наведалі сацыяльна значныя аб’екты, сярод якіх Казлоўшчынская сярэдняя школа, касцёл Сэрца Ісуса ў в. Рандзілаўшчына, гандлёвыя пункты аблспажыўтаварыства і гандлёвыя кропкі індывідуальных прадпрымальнікаў, установу сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”, вясковыя могілкі.

Вынікі сустрэчы падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

1 комментарий по теме “Дзень Казлоўшчынскага сельскага савета

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *