Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі на 23 жніўня ў сярэднім па раёне ўбрана 12925 гектараў палеткаў, або 95 працэнтаў ад засеянага.
Нагадаем, што агульная плошча жніўных работ па ўборцы збожжа і зернебабовых культур складае 13574 гектары. Намалацілі 28311 тон зерня, у тым ліку 6059 тон яравога ячменю, 1707 тон пшаніцы, 901 тону аўсу, 633 тоны зернебабовых. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 21,9 цэнтнера з гектара.
Паралельна са жнівом у гаспадарках раёна вядзецца прасаванне і звозка саломы, узорванне глебы пад сяўбу азімага рапсу, сяўба аднагадовых культур, нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ