4 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды на фасадзе будынка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея яго заснавальніку і першаму дырэктару Міхаілу Петрыкевічу.
У гэты дзень сабраліся людзі, якія захоўваюць гістарычную памяць малой радзімы, помняць пра тых, хто сваёй працай шмат зрабіў для нашчадкаў.
Затым у вёсцы Зачэпічы прайшло свята беларускай паэзіі. Удзел у сустрэчы прынялі літаратары, краязнаўцы, аматары літаратурнага слова.
Шмат добрых слоў на адрас дзятлаўскай зямлі, яе жыхароў прагучала ад гасцей свята.
Яны ўшанавалі памяць паэтаў Герасіма Праменя, Петруся Граніта і Васіля Струменя.
Вольга ЮШКЕВІЧ