Работнікі культуры падводзілі вынікі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У актавай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава 22 жніўня адбылося пасяджэнне работнікаў культуры, у ходзе якога абмяркоўваліся вынікі работы першай паловы 2018 года.

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, установамі культуры раёна рэгулярна праводзіцца работа па развіцці культурнага абслугоўвання насельніцтва. З падрабязным дакладам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка.

На працягу першага паўгоддзя сёлета на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праведзены значныя творчыя мерапрыемствы, урачыстыя канцэрты да дзяржаўных і агульнарэспубліканскіх святаў. Работнікі ўстановаў культуры неаднаразова ўдзельнічалі ў абласных фестывалях і конкурсах.

Як адзначыла Наталля Калодка, на высокім арганізацыйным узроўні ў раёне праведзены фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст», дэманстрацыя элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны – абрад «Юр’я». Таксама прадоўжана работа па праекце «Дбайных людзей славім – весела час бавім», пачалася праца па рэалізацыі новага фальклорнага праекта «Народнаму скарбу – век векаваць».

Са станоўчага боку былі адзначаны аддзелы культуры і вольнага часу Наваельнянскага, Казлоўшчынскага, Дварэцкага, Данілавіцкага, Вензавецкага дамоў культуры і сельскага філіяла-клуба аграгарадка Белагурна.

Варта падкрэсліць, што ўстановамі культуры Дзятлаўскага раёна выкананы планавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады.

У першай палове гэтага года добрыя паказчыкі даў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Супрацоўнікі музея правялі 181 экскурсію. Усяго Дзятлаўскі музей за паўгода наведала 4460 чалавек. За справаздачны перыяд музейны фонд вырас на 85 прадметаў асноўнага фонду.

На пасяджэнні была адзначана і дзейнасць раённых бібліятэк. Так, на 1 ліпеня 2018 года бібліятэчны фонд налічвае 172 501 асобнік дакументаў. У бібліятэкі раёна за першае паўгоддзе сёлета паступіў 4381 асобнік дакументаў.

У раёне працуе бібліобус, і ў зону яго абслугоўвання ўваходзіць 67 населеных пунктаў.

Да Году малой радзімы ў бібліятэках раёна арганізаваны кніжныя выставы «2018 год – Год малой радзімы». Распрацаваны раённы бібліятэчны праект-фотагалерэя «Фотаімгненні з гісторыі Дзятлаўшчыны» да 520-годдзя з дня заснавання горада Дзятлава. Таксама стартаваў інтэрнэт-праект «Ні дня без думкі аб родным краі», накіраваны на папулярызацыю творчасці пісьменнікаў-землякоў. Праведзена раённая акцыя «Кніга і газета замест цыгарэты», арганізаваны выставы па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Што тычыцца музычнай адукацыі, то ў нашым раёне ёю ахоплена 495 вучняў 1-9 класаў.

На Дзятлаўшчыне за справаздачны перыяд праведзена 2024 мерапрыемствы. У поўным аб’ёме выкананы паказчык па забеспячэнні работы філарманічных пляцовак. Пэўная работа праводзілася народнымі калектывамі аматарскай творчасці. Са станоўчага боку былі адзначаны калектывы «Ятранка», «Прымакі», «Лялькі для ўсіх», хор ветэранаў працы «Ветэраны ў страі».

У ходзе работы Савета аддзела падымаліся пытанні выканання асноўных эканамічных паказчыкаў, добраўпарадкавання працоўных тэрыторый, навядзення парадку, забеспячэння бяспекі ва ўстановах культуры і адукацыі.

У канцы мерапрыемства была зроблены выснова, што кіраўнікі ўстановаў культуры і адукацыі рэгулярна праводзяць пэўную працу, якая накіравана на павышэнне якасці культурнага абслугоўвання.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *