Сёння складана ўявіць сваё жыццё без зручных і камфортных рэчаў, да якіх мы прывыклі – электрапрыбораў. У доме без іх ніяк не абысціся, бо простага націснуўшы кнопку “пуск”, можна падагрэць ежу ў мікрахвалевай печы, памыць бялізну ў пральнай машыне.
Карыстайцеся электрапрыборамі, выконваючы правілы бяспекі, якія напісаны ў інструкцыі, своечасова рамантуйце іх.
Ніколі не пакідайце ўключаныя ў электрасетку прыборы без нагляду. Падвойце сваю пільнасць пры карыстанні электранагравальнымі прыборамі, бо найчасцей менавіта прасы, кіпяцільнікі, пліты, абагравальнікі становяцца прычынай вогненных здарэнняў у дамах і кватэрах. Не перагружайце электрасетку, уключаючы з дапамогай тых жа трайнікоў адразу некалька магутных спажыўцоў электраэнергіі. Калі нейкі электрапрыбор выйшаў са строю, то праінфармуйце аб няспраўнасці ўсіх членаў сям’і. Ніколі не ўключайце ці выключайце прыбор мокрымі рукамі.
Не дазваляйце малым дзецям самастойна ўключаць і выключаць электрапрыборы, не пакідайце іх адных у тым пакоі, дзе працуе нейкі электрапрыбор, асабліва награвальны.
Калі здарылася, што нейкі электрапрыбор усё ж загарэўся, то тэрмінова адключыце яго ад электрасілкавання, накрыйце коўдрай ці іншай грубай тканінай.
Электрапрыборы прызначаны для паляпшэння нашага быту, для зручнасці і ўтульнасці. Ці будзе так заўсёды, залежыць ад яго ўладальніка.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС