Міжраённае спартыўнае свята пад назвай «Сям’я! Служым разам!» праходзіла ў маляўнічым куточку Дзятлаўшчыны — урочышчы Рыбакі.
Ужо па традыцыі тут сустрэліся супрацоўнікі Лідскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Дзятлаўскага аддзелаў Дэпартамента аховы МУС РБ з сем’ямі.
У час агульнага пастраення прысутных павітаў начальнік Дзятлаўскага Дэпартамента аховы Дзмітрый Харошка.
Дзмітрый Іванавіч пажадаў усім спартыўных поспехаў і добрага адпачынку.
Вольга ЮШКЕВІЧ