У райвыканкаме прайшло пасяджэнне аператыўнага штаба, які каардынуе i кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.
На сходзе абмяркоўваліся вынікі работы студэнцкіх атрадаў, якія завяршылі сваю дзейнасць (атрады ў ААТ «Граніт-Агра», «Дварэц-Агра»).
Таксама пагаварылі пра гатоўнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў КСУП «Дварэц-Агра», «Русь-Агра», «Жукоўшчына», «Хвінявічы» прыняць студэнцкія атрады ў восеньскі перыяд.
Юлія БАКУНОВІЧ