Шчодрасць без межаў

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У чарговы раз Дзятлаўшчына сардэчна сустракала замежных гасцей. Муж і жонка Фіш Рэнэ і Брук Жуэль Сафі прыехалі з Люксембурга, каб аказаць гуманітарную дапамогу дзяржаўным установам раёна.

Так, матэрыяльна-тэхнічная база Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва папоўнілася двума камп’ютарамі, веласіпедамі для сацыяльных работнікаў, тэлевізарам і саўндбарам для маладых інвалідаў, мэбляй, настольнымі лямпамі, тэлефонам.

Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык нагадала, што сямейная пара люксембуржцаў у 2016 годзе аказала Цэнтру дабрачынную дапамогу ў стварэнні пакоя для прыёму ежы.

З’яўленне гэтага пакоя, які абсталяваны кухонным гарнітурам, мэбляй і неабходнай бытавой тэхнікай, дазволіла тым, хто знаходзіцца ў Цэнтры, арганізоўваць правільнае харчаванне, салодкія сталы да святаў і культурна-масавых мерапрыемстваў.

Не забыліся сябры з Люксембурга і пра аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў Казлоўшчыне.

Для добраўпарадкавання аддзялення набыты і перададзены камплекты гардзін на вокны, пакрывалы на ложкі.

Таццяна Сямёнаўна і маладыя інваліды Цэнтра сацабслугоўвання выказалі шчырую падзяку Жуэль і Рэнэ за шчодрыя падарункі.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *