У кінатэатры “Спадарожнік” адбылася сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады і ініцыятыўнай групы зацікаўленых грамадзян, ад імя якіх у райвыканкам паступіў калектыўны зварот па пытанні ўстаноўкі ў Дзятлаве аб’екта манументальнага мастацтва для ўвекавечання памяці заснавальніка горада Канстанціна Астрожскага.
У абмеркаванні прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, яе намеснік Васіль Шыцько, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Харошка, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Бічэль.
У час грамадскіх слуханняў было прынята станоўчае рашэнне па прапанове дзятлаўчан. Рэалізацыя праекта будзе праводзіцца паэтапна. Раённая газета будзе асвятляць усе этапы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ