Сёлета за 6 месяцаў у медыцынскія ўстановы Дзятлаўскага раёна звярнуліся 92 чалавекі з укусамі кляшчоў, у тым ліку 26 дзяцей. Варта адзначыць, што на 44 чалавекі, якія звярнуліся па дапамогу, нападзенні кляшчоў адбыліся на прысядзібных участках прыватных домаўладанняў.
Таксама ў Дзятлаўскім раёне выяўлены адзін выпадак хваробы Лайма, захворвання на клешчавы энцэфаліт не рэгістравалася.
Як абараніць сябе ад небяспечнага спадарожніка лесу?
Пры працяглым знаходжанні ў лесе насіце вопратку, якая засцерагае ад прысмоктвання кляшчоў ці якая прыкрывае адкрытыя ўчасткі цела.
Карыстайцеся спецыяльнымі сродкамі, якія наносяцца на адзенне або скуру і адпужваюць кляшчоў.
Праводзіце сама- і ўзаемаагляды праз кожныя 2 гадзіны знаходжання ў лесе і пасля выхаду з яго, каб выявіць і зняць кляшчоў.
Для памяншэння колькасці кляшчоў на ўласным прысядзібным участку высякайце непатрэбныя кусты і скошвайце траву.
Своечасова звяртайцеся па медыцынскую дапамогу пры першых прыкметах захворвання.
Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ