Рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходныя, – дэвіз валанцёраў БРСМ “Добрае Сэрца”. А таму “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам!”.
У апошні месяц лета па ўсёй рэспубліцы пачынаюць работу школьныя кірмашы, вучні актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года: выбіраюць школьныя рэчы, прымяраюць новую форму. Але ці ўсе дзеці могуць дазволіць сабе такія неабходныя для кожнага пакупкі? На каго спадзявацца тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю? На дапамогу такім дзецям і скіравана акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!”.
З 1 жніўня па 15 верасня валанцёрскія атрады БРСМ “Добрае Сэрца” арганізуюць збор канцтавараў, школьных і спартыўных рэчаў, а таксама любых рэчаў, якія могуць спатрэбіцца шматдзетным, няпоўным сем’ям, сем’ям, якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, выхаванцам дзiцячых iнтэрнатных установаў.
У рамках акцыі запланаваны не толькі збор школьнага адзення, абутку, канцылярскіх тавараў, вучэбных дапаможнікаў, спартыўных тавараў, іншых рэчаў, неабходных дзецям, але і канцэртныя праграмы з уручэннем падарункаў выхаванцам дзіцячых інтэрнатных установаў, наведванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, правядзенне працоўных акцый з наступнай перадачай сродкаў маламаёмным сем’ям, дзе гадуюцца дзеці школьнага ўзросту.
Падарыць дабро тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу, можа кожны жадаючы, бо акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!” прадоўжыцца да сярэдзіны верасня.
Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”
Хорошая и очень нужная акция
Рейтинг комментария:00