Ужо з самай раніцы 2 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва. Так, на вуліцы Савецкай ладзілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна “Табе, мой горад, прысвячаем!”, а таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі.
Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказалі пра свае дасягненні і поспехі.
Сустракалі гасцей прывітальнай песняй работнікі культуры раёна, бібліятэкары ладзілі выставу беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Дзятлаўская школа мастацтваў і аддзел адукацыі паказалі ўзнагароды сваіх выхаванцаў, расказалі пра іх праекты. Гасцінна сустракаў караваем Белтэлекам, а раённае аддзяленне Таварыства Чырвонага Крыжа прапаноўвала гарачы чай, які быў вельмі дарэчы ў сённяшняе не вельмі спрыяльнае надвор’е. Будкомплекс і Дзятлаўская сельгастэхніка не толькі расказалі, але і паказалі свае вырабы. У палатку здароўя запрашала Дзятлаўская раённая бальніца, а Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку. Вялікім дружным калектывам сустракала Дзятлаўскае РУП ЖКГ: песняй уласнага сачынення яны павіншавалі родны горад з юбілеем.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Юліі БАКУНОВІЧ
10 баллов собачке.
Рейтинг комментария:00