Праваслаўны моладзевы злёт на Дзятлаўшчыне

Галоўнае Грамадства

16 ліпеня ў вёсцы Латышы Дзятлаўскага благачыння па благаславенні Правячага Архіерэя Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага, адбылося адкрыццё праваслаўнага епархіяльнага моладзевага злёту, прымеркаванага да 100-годдзя з дня трагічнай гібелі Царскіх пакутнікаў.

Арганізацыю і фінансаванне злёту, які будзе доўжыцца да 19 ліпеня, ажыццяўляе Навагрудская епархія, адказны за яго правядзенне – іерэй Аляксандр Грак, а на тэрыторыі нашага раёна – іерэй Аляксей
Сцепановіч.

Сорак маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з розных куткоў Гродзеншчыны сабраліся, па словах айца Аляксандра, “каб моладзь змагла пажыць ва ўмовах праваслаўнага хрысціяніна, не спяшаючыся памаліцца, пагутырыць, паспаборнічаць, паказаць свае таленты, здольнасці. Мэта гэтага злёту – стварыць спрыяльныя ўмовы для раскрыцця паўнавартаснага хрысціяніна. У паўсядзённым жыцці мы ўвесь час спяшаемся, маем шмат спраў, а тут разам адзін другога падтрымліваем, і так чатыры дні”.

18 ліпеня ўсе юнакі і дзяўчаты моладзевага злёту прыбылі ў вёску Дзям’янаўцы, дзе ў храме прападобнага Сергія Раданежскага адбылася Божая Літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Маладыя людзі змаглі паспавядацца і прычасціцца. У пропаведзі пасля службы і хрэснага ходу архіепіскап Гурый адзначыў: “Сергій Раданежскі асабліва апякуецца за моладзь, якая вучыцца. Я заклікаю ўсіх маладых людзей, якія сёння тут прысутнічаюць, маліцца святому, каб спасцігаць толькі карысныя веды. Будзьце ўважлівыя, не паддавайцеся спакусам жыцця”.

 

 

 

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



2 комментария по теме “Праваслаўны моладзевы злёт на Дзятлаўшчыне

  1. Очень полезная встреча для молодежи. Хочется верить, что подобные слёты станут традицией, а то у нас выходят на первый план светския праздники со всеми их последствиями.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *