Праверка фінансавай міліцыяй камерцыйнага прадпрыемства, заснавальнікам якога з’яўляецца грамадзянін Рэспублікі Польшча, выявіла парушэнні, якія дапускаюцца ім у галіне заканадаўства аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).
Робячы вырабы з каштоўных металаў, прадпрыемства “пагарэла”, а яго кіраўнік быў асуджаны і цяпер адбывае пакаранне за ўчыненне махлярскіх дзеянняў з прычыненнем шкоды ў асабліва буйным памеры.
Даўгі, якія меліся ў прадпрыемства перад крэдыторамі, кампенсаваць ніхто не збіраўся, тым больш што якіх-небудзь актываў у выглядзе маёмасці або грашовых сродкаў у даўжнiка не мелася. У гэтым выпадку ў заснавальніка прадпрыемства ўзнік абавязак падачы ў эканамічны суд заявы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) прадпрыемства-даўжнiка, што апошнім было праігнаравана. У выніку праверкі фінансавай міліцыяй заснавальнік, як і само прадпрыемства, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 4 арт. 12.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, пасля чаго, застаецца спадзявацца, працэдура банкруцтва неплацежаздольнага суб’екта гаспадарання будзе запушчана.
Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці