Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы! У гэтым годзе пажарная служба адзначае свой юбілей – 165 гадоў.
Работнікаў МНС заўсёды адрознівае высокая кампетэнтнасць, выключная сабранасць, самаадданасць і пачуццё адказнасці да чужой бяды. Прафесіяналізм, адвага і гонар — тыя якасці, без якіх немагчыма служба ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
Дзякуючы вашай самаадданай працы ў Дзятлаўскім раёне прадухіляюцца дзясяткі пажараў, вы першымі прыходзіце на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, удзельнічаеце ў ліквідацыі тэхнагенных аварый і надзвычайных здарэнняў.
Жадаем усім вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць нашай Радзімы! Няхай удача заўсёды спадарожнічае вам у адказнай і мужнай працы.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт