Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю!

Свежыя навіны Улада

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша галіна ўносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё эканомікі краіны і адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі.

Сёння вашымі намаганнямі актыўна ўкараняюцца новыя тэхналогіі, асвойваюцца сучасныя прынцыпы работы, паляпшаецца культура абслугоўвання, што адкрывае новыя перспектывы развіцця Дзятлаўскага раёна.

Вы робіце наша жыццё камфортным і ўтульным. Ваша работа патрабуе вялікай самааддачы, цярпення, адказнасці, спецыяльных ведаў і ўменняў. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці жыццё насельніцтва раёна становіцца больш камфортным, а паслугі – даступнымі.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу і пажаданні поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. Дабрабыту, моцнага здароўя, шчасця вам і вашым блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *