Камітэт дзяржкантролю інфармуе

Грамадства Свежыя навіны

Аб водазабеспячэнні і водаадвядзенні Праведзены па ініцыятыве Камітэта дзяржаўнага кантролю маніторынг па пытанні ўтрымання аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення Гродзенскай вобласці паказаў, што стан асобных аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, у асноўным размешчаных у сельскай мясцовасці, знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным і санітарным стане.

Уласнікамі і балансатрымальнікамі названых аб’ектаў не забяспечваецца іх рэгулярны агляд, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт, што ўплывае на якасць прадастаўляемых паслугаў, у тым ліку насельніцтву, а таксама прыводзіць да нерацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, парушэння патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства, санітарных нормаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Шэраг аб’ектаў знаходзіцца ў дрэнным стане, не ажыццяўляецца належнае тэхнічнае абслугоўванне, планава-папераджальны рамонт.

Па выніках праведзенага маніторынгу выдадзена 238 рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў.

Не надаецца належная ўвага своечасоваму абнаўленню сетак водаправода і каналізацыі, што ўплывае на якасць пітной вады і эпідэміялагічную сітуацыю з-за падтаплення сцёкавымі водамі тэрыторый населеных пунктаў.

З мэтай звароту ўвагі мясцовых органаў улады, кіраўнікоў арганізацый, якія з’яўляюцца ўласнікамі і балансатрымальнікамі сетак ВКГ, для абазначэння наяўных праблемных пытанняў, выпрацоўкі шляхоў іх вырашэння Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ініцыяваны разгляд дадзенага пытання на калегіі з запрашэннем усіх зацікаўленых.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *