Ці можна заразіцца гепатытам С праз зубную шчотку?

Грамадства Свежыя навіны

Гепатыт C – захворванне печані, выкліканае інфіцыраваннем арганізма вірусам HCV, hepatitis C virus. Пры размнажэнні віруса гепатыту C і паражэнні тканак печані развіваюцца паталагічныя працэсы, узнікаюць цырозы печані, развіваюцца ракавыя ўтварэнні.

На жаль, гепатыт С практычна не праяўляецца якімі-небудзь сімптомамі, але пры гэтым вірус ўсё роўна пашкоджвае печань. Сярод магчымых, але неабавязковых сімптомаў гепатыту – стамляльнасць, зніжэнне працаздольнасці і страта апетыту, дыскамфортныя адчуванні ў жываце і суставах.

Нават прафесіяналам цяжка вызначыць дыягназ гепатыту С толькі па сімптомах. Часцей за ўсё гэты вірус выяўляюць пры падрыхтоўцы да цяжарнасці, аперацыях або пры правядзенні абследавання арганізма.

Праходзіць абследаванне мае сэнс, калі была верагоднасць заражэння вірусам. Ён перадаецца ад чалавека да чалавека праз кроў. Напрыклад, выкарыстанне брытвы, зубной шчоткі хворага на гепатыт С або інструментаў для пірсінгу і татуіроўкі, манікюру і педыкюру можа прывесці да інфіцыравання. Таксама прычынай заражэння з’яўляецца неабаронены палавы кантакт.

Калі вірусны гепатыт С не лячыць, ён прывядзе да раку печані. Дыягностыка або выяўленне гепатыту С – дастаткова простая працэдура, неабходна толькі здаць аналіз крыві на вызначэнне антыцелаў да віруса. Калі вынік аналізу адмоўны, то ўсё ў парадку. Калі станоўчы – давядзецца прайсці дадатковую дыягностыку. На ранніх стадыях гепатыт С лечыцца прасцей.

Жанна РАЦЬКО,

доктар-інфекцыяніст Дзятлаўскай ЦРБ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *