Паліна Губко, выпускніца гімназіі №1 горада Дзятлава на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымала вышэйшы бал.
Яе знак задыяка належыць да знакаў вогненнай стыхіі, якія валодаюць такімі якасцямі, як рознабаковае развіццё, сумленнасць, прывабнасць, таленавітасць.
Дзяўчына мела толькі выдатныя вынікі ў вучобе. Атрымала атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору, узнагароджана залатым медалём. Выдатную вучобу яна заўсёды спалучала з актыўнай пазаўрочнай дзейнасцю. На цэнтралізаваным тэсціраванні ў Паліны вышэйшы бал па англійскай мове.
Гэта добразычлівая, сціплая, уважлівая, працавітая дзяўчына. Яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у аднакласнікаў, аднагодкаў, настаўнікаў.
Паліна Губко – гонар гімназіі і раёна. Неаднаразова з’яўлялася пераможцай раённай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў “Старт у навуку” у секцыях “Хімія” і “Фізіка”, у лістападзе 2017 года стала ўладальніцай дыплома III ступені IX абласнога конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) “Крыштальная Альфа” па хіміі.
Падрыхтавала да друку Вольга ЮШКЕВІЧ
Умница! Успехов в поступлении!
Рейтинг комментария:00