Раённы аддзел Следчага камітэта нагадвае жыхарам Дзятлаўшчыны, што дзверы дома або кватэры найлепш заўсёды замыкаць, нават калі знаходзіцеся дома, ненадоўга ідзяце да суседзяў ці выносіце смецце.
Калі гэтага не рабіць, атрымліваецца, што гаспадар маёмасці сам дае магчымасць зламыснікам бесперашкодна пранікнуць у жылыя памяшканні і ўчыніць крадзеж. Найчасцей “здабычай” кватэрных злодзеяў становяцца грашовыя сродкі, ювелірныя вырабы, мабільныя тэлефоны, бытавая тэхніка, іншыя каштоўныя рэчы.
Так, у вытворчасці раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа па абвінавачванні грамадзяніна А., які неаднаразова для крадзяжу маёмасці праз незамкнёныя ўваходныя дзверы заходзіў у дом да грамадзяніна П. Такім чынам зламыснік таемна краў грошы гаспадара.
За супрацьпраўны ўчынак А. пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Стоит почитать:
За прошедшие сутки на территории области произошло 8 пожаров