У дзяцей планеты толькі вясёлыя

Падзеі

З 4 па 27 чэрвеня на базе Дварэцкай сярэдняй школы працуе аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлая планета”. У ім два атрады: “Усмешка” – для навучэнцаў 1-3 класаў і “ААН – атрад асобага назначэння” – для навучэнцаў 4-8 класаў. Усяго ў летніку аздараўляюцца, адпачываюць і ўзмацняюць сілы 45 выхаванцаў установы адукацыі. Для дзяцей на кожны дзень выхавальнікі лагера распрацавалі планы  мерапрыемстваў, якія накіраваны на ўсебаковае развіццё дзяцей. Значнае месца адводзіцца патрыятычнаму выхаванню, праграмай прадугледжаны разнастайныя формы работы ў накірунках па здароваму ладу жыцця, прафілактыцы дрэнных звычак, дарожна-транспартных здарэнняў, беражлівых адносінаў да прыроды і навакольнага асяроддзя. Значнае месца педагогамі ў час работы летніка адводзіцца заняткам па развіцці творчых здольнасцей дзяцей, надаецца асаблівая ўвага спорту, турызму і краязнаўству.

Кожны дзень у летніку “Вясёлая планета” насычаны спартыўнымі мерапрыемствамі – ранішняя зарадка, гадзіны здароўя, рухомыя гульні на свежым паветры. Акрамя гэтага сумесна з медыцынскім работнікам Дварэцкай амбулаторыі для дзяцей праводзяцца хвілінкі здароўя, актыўна працуюць з навучэнцамі работнікі Дварэцкага сельскага дома культуры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзень сяброўства ў “Бухце радасці”

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

“Летняя акварэлька”. Вынікі дня

Летнік для будучых чэмпіёнаў



1 комментарий по теме “У дзяцей планеты толькі вясёлыя

  1. Вижу, что Планета не только весёлая, но и очень спортивная. Это радует.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *