У Міжнародны дзень абароны дзяцей для пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося нечаканае и прыемнае свята. Парадаваць дзяцей, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, завіталі шчодрыя госці.
Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч патлумачыла, што ў такі святочны дзень пацыенты дзіцячага аддзялення ніколі не застаюцца без увагі, а старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык падбадзёрыў дзяцей тым, што нават у бальніцы бывае салодка.
Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, параіла малечы не сумаваць і заінтрыгавала тым, што госці прыйшлі не з пустымі рукамі.
Раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прадстаўляла старшыня пярвічкі Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева.
Паколькі дзяцячае свята выпадае на летні пажаранебяспечны перыяд, інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» нагадаў бацькам правілы, якія дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.
Госці ўрычылі малечы мяккія цацкі і смачныя гасцінцы. Сапраўды, маленькім пацыентам Дзятлаўскай ЦРБ стала салодка: і ад пачастункаў, і ад увагі дарослых.
Юлія БАКУНОВІЧ