Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святкаванне Дня медыка. Дактары, медыцынскія сёстры раёна, санітары сабраліся ў святочнай зале, каб раздзяліць добры настрой і павіншаваць адзін аднаго.
Таксама віншаванні і словы ўдзячнасці медыкі Дзятлаўшчыны прынялі ад намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.
Лепшым работнікам медыцыны ён уручыў узнагароды.
Для віноўнікаў урачыстасці выступалі раённыя артысты.
Падзякавала сваім калегам за адданасць прафесіі і адказнасць у абавязках галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч.
Фінальным акордам свята стала эмацыйнае выступленне артыста беларускай эстрады Сашы Нэма.
Юлія БАКУНОВІЧ
Стоит почитать:
С праздником!
Рейтинг комментария:00
Адна з самых важных і неабходных прафесій. Здароўя ўсім медыкам і іх пацыентам!
Рейтинг комментария:00