Пра “ўхілістаў” і асаблівасці прызыву

Падзеі

Гэтай вясной 26 дзятлаўчан папоўнілі рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў. Многія прызыўнікі аднесліся з вялікай адказнасцю да выканання свайго канстытуцыйнага абавязку і цяпер з гонарам абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць нашай краіны.

Служба ў арміі – гэта доўг кожнага мужчыны. Між тым, не ўсе маладыя людзі імкнуцца яго выканаць. Многія па вельмі аб’ектыўных прычынах: напрыклад, атрыманне вышэйшай адукацыі і іншых. Аднак не пра іх сёння гаворка.

Нагадаю, што прызыву на ваенную службу падлягаюць грамадзяне мужчынскага полу, якія дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, прызнаныя годнымі па стане здароўя, якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адабраныя прадстаўнікамі вайсковых частак. На падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў сёлетні вясновы прызыў усе прызыўнікі, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, былі накіраваны для праходжання медыцынскага агляду. У выніку медыцынскага агляду стала зразумела, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна вельмі мала маладых людзей, годных па стане здароўя да службы ў арміі.

Ёсць такая катэгорыя прызыўнікоў, якія наўмысна ўхіляюцца ад службы. Яны не з’яўляюцца ў ваенкамат, ігнаруюць павесткі, хаваюцца.

У сувязі з гэтым, хочацца нагадаць, што ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, у адпаведнасці з артыкулам 435 КК РБ частка 1, караецца штрафам або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Разам з тым ухіленне, учыненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пакалечання, сімуляцыі хваробы, падлогу дакументаў або іншага падману, караецца абмежаваннем або пазбаўленнем волі да пяці гадоў. Як бачым, злосных “ухілістаў” ад праходжання вайсковай службы чакае суровае пакаранне. Акрамя таго, што ўзбуджаецца крымінальная справа, іх шукае міліцыя, яны не могуць уладкавацца на работу, выехаць за межы краіны. Летась у нашым ваенкамаце адбылося выязное пасяджэнне суда Дзятлаўскага раёна па абвінавачванні прызыўніка ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. Прыгавор – пазбаўленне волі на адзін год умоўна з уплатай крымінальна-прававой кампенсацыі ў памеры 50 базавых велічыняў.

Напэўна, прасцейадслужыць як трэба і не даводзіць справу да крыміналу. І чыста па чалавечых, жыццёвых законах сапраўднымужчынапавінен не толькіпасадзіцьдрэва, пабудаваць дом і выхаваць сына, але і ўмецьабараняць сваю Радзіму. Служба ў арміінавучыцьгэтаму. Неаднаразовадаводзіласячуцьмеркаваннітых, хто ў свой час служыў, што, акрамявыкананняканстытуцыйнагаабавязку, арміядаезагартоўку надалейшаежыццё, дапамагаенабыцьпэўнывопыт. Чалавек, якіпрайшоўвайсковую службу, у далейшымбудзебольшпрыстасаваны да жыцця, зусім па-іншамубудзепаводзіцьсябе ў крытычнайсітуацыі. Акрамятаго, у армііможнанабыць шмат ваенныхспецыяльнасцей, якіязатымспатрэбяцца ў паўсядзённасці: вадзіцель, аўтаслесар і інш. Арміятаксамаадыгрывае не апошнюю ролю прыпрацаўладкаванні, асабліва, калімаладыялюдзі ў далейшымжадаюцьпраходзіць службу ў сілавых структурах.

Павел БАРАНОЎСКІ,
начальнік групы прызыву на ваенную службу

Стоит почитать:

Ці застануцца ў Наваельні сосны?
Представители СМИ Гродненщины посетили Ошмянский район
Захаваем прыроду і бяспечнасць. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *