Новыя перамогі юных спартсменаў

Спорт і турызм

Напрыканцы навучальнага года ў горадзе Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў – 2018 па лёгкай і цяжкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння. Арганізатары спартыўнага мерапрыемства – Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

У склад зборнай каманды Дзятлаўскага раёна па лёгкай атлетыцы ўвайшлі выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Марыя Галомзік, Павел Смірноў, Уладзіслаў Аўсянік, Леанід Герасімчык і спартсмены-навучэнцы спартыўнага класа, які арганізаваны на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, – Варвара Кончык, Ганна Некрашэвіч, Алена Шапурка, Паліна Карэнка. Трэнеры-выкладчыкі зборнай каманды па лёгкай атлетыцы – Святлана Лагута і Аляксандр Кучынскі. Па выніках спаборніцтваў каманда Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай школы  заняла другое агульнакаманднае месца ў трэцяй групе раёнаў Гродзенскай вобласці.

Першае месца ў спартыўных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў заваявала Анастасія Францішчык. Сума двубор’я  склала 99 кілаграмаў. Трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы – Сяргей Залатароў.

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі  да 62 кілаграмаў трэцяе месца заняў Іван Губко. Трэнер-выкладчык па грэка-рымскай барацьбе – Віктар Шалесны.

Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і медалямі ад арганізатараў спартыўнага мерапрыемства.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Лідарства нашых валейбалістак
Летнік для будучых чэмпіёнаў
Лета-2018 у “Патрыёце”

 



1 комментарий по теме “Новыя перамогі юных спартсменаў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *