“Летняя акварэлька”. Вынікі дня

Падзеі

Чацвёрты дзень у аздараўленчым лагеры “Летняя акварэлька” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў пад дэвізам “Знай правілы бяспекі як табліцу множання”. З раніцы  медыцынскі работнік правяла з выхаванцамі  аздараўленчыя мерапрыемствы  па захаванню здароўя і бяспечных паводзін у час летніх канікул.

Выхавацелі  Аксана Роўба і  Жанна Свіб  запрасілі вучняў на вэб-квэст “З камп’ютарам на “ты”, пасля якога для рабят быў праведзены  конкурс малюнкаў “Палітра бяспекі”.

Усе хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі, што правілы бяспекі яны ведаюць і прытрымліваюцца іх. Выхаванцы атрадаў разам са сваімі выхавацелямі правялі аперацыю “Чысціня маёй вёскі” у рамках акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных справаў”. Завяршыла лагерны дзень музычна-гульнявая праграма “Вясёлы калейдаскоп”, якая была праведзена сумесна з работнікам СДК Чаславам Свібам.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі падрыхтаваны  музычныя конурсы, рухомыя гульні, дыскатэка. Выхаванцы змаглі не толькі папоўніць свае музычныя веды, але і  актыўна адпачыць.

Старшы выхавацель Святлана Буйко,

дырэктар лагера Таццяна Ражко 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *