У сярэдняй школе №1 працуе летнік працы і адпачынку “Сяброўства”, які наведваюць 25 навучэнцаў 9-11 класаў. Доўжыцца яго змена “КРУТО в квадрате”, што значыць “креативные ребята, умеющие трудиться, оздоровиться, край родной узнавать, творчески отдыхать”.
Працуюць навучэнцы на відавой праполцы ў КСУП “Русь-Агра” па тры гадзіны на дзень, затым вяртаюцца ў школу, каб заняцца цікавымі справамі. Кожны дзень тыдня ў “Сяброўстве” мае сваю тэматыку: панядзелак – дзень здароўя, аўторак – дзень эрудытаў, серада – цікавых сустрэчаў, чацвер – прафесій, пятніца – экскурсій і паходаў, субота (у гэты дзень не працуюць у гаспадарцы) – забаваў і цікавых справаў. Але гэта яшчэ не ўсё. Кожны тыдзень, праведзены ў летніку, як вандроўка: у першы тыдзень змены выхаванцы летніка пераадолелі “крутыя павароты”, на другім тыдні “зайшлі у даліны”, а на трэцім мяркуюць “падняцца да вяршыняў” дасканаласці.
На працягу змены шмат увагі надаецца прафесійнай арыентацыі навучэнцаў. Старшы выхавальнік “Сяброўства” Вольга Старыкава арганізоўвае шмат сустрэчаў з цікавымі людзьмі і экскурсій. Выхаванцы летніка ўжо пабылі ў ДРБУ-119, наведалі раён электрасетак і Дзятлаўскі сыраробны завод. Вынікова прайшоў Дзень валанцёра з уборкай помнікаў і воінскіх пахаванняў, работай на клумбах каля Сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай. З нецярпеннем чакаюць экскурсію ў 74-ы асобны полк сувязі горада Гродна і паход з начоўкай.
Карэспандэнтка газеты пабыла на сустрэчы навучэнцаў з прыватнымі прадпрымальнікамі: дырэктарам ААТ “Ізакам” Аляксандрам Шалесным і дырэктарам ААТ “Геван” Віктарам Спасюком. Яны расказалі, як адкрылі сваю справу і сталі паспяховымі, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, каб стаць прадпрымальнікам. Напрыканцы госці адказалі на пытанні дзяцей.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Стоит почитать:
Ці застануцца ў Наваельні сосны?
Представители СМИ Гродненщины посетили Ошмянский район
Захаваем прыроду і бяспечнасць. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне