Дзе будуць працаваць студатрадаўцы

Падзеі

Часовыя рабочыя месцы для сезоннай занятасці моладзі сёлета прадастаўляюць 8 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.

30 маладых людзей будуць працаваць у ААТ «Граніт-Агра» ў час жніва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Такі ж від работ моладзі прапаноўвае КСУП «Дварэц-Агра», які прыме 10 работнікаў, яшчэ 20 навучэнцаў гэта гаспадарка нойме для ўборкі бульбы. КСУП «Хвінявічы» чакае 10 студатрадаўцаў для відавой праполкі, яшчэ столькі ж – для ўборкі бульбы. Камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы «Войневічы» і «Вензавец» ноймуць па 10 маладых работнікаў для відавой праполкі. КСУП «Русь-Агра» плануе ўвосень запрасіць 50 навучэнцаў для ўборкі бульбы. Такі ж від работ яшчэ 53 студатрадаўцам прапаноўвае ў верасні КСУП «Жукоўшчына». КСУП «Белагурна» чакае 7 студатрадаўцаў для відавой праполкі. Усяго ў пералічаных арганізацыях у працоўным семестры 2018 года будуць працаваць 210 студатрадаўцаў.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»

Читайте также:

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

Беларусь хацелася наведаць даўно

Каменныя могільнікі Дзятлаўшчыны

З гісторыі Жукоўшчынскага парку



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *