З гумарам і ўручэннем падарункаў падпісваліся на «Перамогу»

Падзеі

У аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі, выслухаць іх прапановы, пажаданні і заўвагі наконт зместу нашага перыядычнага выдання.

Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску – хтосьці на месяц, іншыя на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункібяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат.За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 30 чалавек.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можагэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзень падпісчыка на «Перамогу» ў Дзятлаве
Жанчыны падвялі вынікі дзейнасці
Принимайте участие в районных мероприятиях


2 комментария по теме “З гумарам і ўручэннем падарункаў падпісваліся на «Перамогу»

  1. Какие подарки хорошие газета дарила. Люди все довольные на фотографиях

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *