Чытаем кнігі пра вайну

Да ведама грамадзян

Шмат твораў розных жанраў напісана пра ваенныя падзеі 1941-1945 гадоў. Гэта творы Я. Коласа, Я. Купалы, В. Быкава, І. Чыгрынава, А. Адамовіча, І. Навуменкі, П. Броўкі і іншыя. Каб жыць – трэба памятаць, каб памятаць – трэба ведаць. І найлепшай крыніцай памяці з’яўляюцца кнігі. З 1 чэрвеня ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы дзейнічае ілюстрацыйная кніжная выстава “Вайна далёкая і блізкая”. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з дакументальнай, мемуарнай і мастацкай літаратурай на ваенную тэматыку, а кнігу, якая найбольш зацікавіла, узяць пачытаць на дом.

Класіка, сучасны погляд на вогненнае ліхалецце, энцыклапедычныя звесткі, відэафільмы – для тых, каго цікавіць тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Алена КАСПАРОВІЧ,
бібліятэкар Вензавецкай сельскай бібліятэкі

Читайте также:

«Любимый с детства, сердцу милый край»

Да юбілея горада і Дня Незалежнасці. Як мы рыхтуемся да святаў?

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *