Вучымся ратаваць жыццё

Спорт і турызм

28 мая на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава адбыўся раённы палявы злёт юных ратаўнікоў-пажарных “Ратаўнік-2018”. Арганізатары мерапрыемства – Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”. У палявым злёце прынялі актыўны ўдзел навучэнцы з чатырох агульнаадукацыйных школ раёна. У складзе кожнай каманды выступалі і хлопчыкі, і дзяўчынкі.

Праграма правядзення палявога злёту прадугледжвала некалькі відаў конкурсаў і спаборніцтваў.

Першым стаў конкурс “Палатачны гарадок”.  Кожная з каманд- удзельніц змагла прадэманстраваць членам журы мастацкае і эстэтычнае афармленне ўнутранай тэрыторыі гарадка, парадак  утрымання і арганізацыі па растаноўцы бытавых аб’ектаў.

Наступным стаў конкурс “Беларуская маладзевая грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных” – арганізацыя мая.

Кожная каманда  прадэманстравала  тэатралізаванае прадстаўленне аб дзейнасці моладзі па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці. Выступленні радавалі каларытам разнастайных музычных кампазіцый, арганічнымі танцамі ў фармаце флэшмоба.

Наступным стаў конкурс па аказанні першай медыцынскай дапамогі. У ім прынялі ўдзел дзяўчынкі, якія ў ходзе спаборніцтва вырашалі сітуацыйныя задачы, аказвалі першую медыцынскую дапамогу і падрыхтоўвалі пацярпелых да транспарціроўкі.

У конкурсе па распальванню вогнішча пераможцы вызначаліся па працягласці часу, патрачанаму камандамі з моманту падпальвання вогнішча да яго згарання.

Самым відовішчным стаў конкурс “Баявое разгортванне”. У ім прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны апраналі баявую вопратку ратаўніка, затым прыступалі  да баявога разгортвання рабочай лініі для тушэння ўмоўнага пажару.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

З гісторыі Жукоўшчынскага парку

Часовенка рядом с Поклонными камнями в деревне Горка



5 комментариев по теме “Вучымся ратаваць жыццё

  1. В жизни подобные знания могут очень даже пригодиться.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *