На вуліцы Слонімскай у горадзе Дзятлаве з’явіўся першы ў горадзе ды ўвогуле на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна стацыянарны датчык кантролю хуткасці Цэнтра фіксацыі правапарушэнняў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».
Раней, бліжэйшы стацыянарны датчык кантролю хуткасці быў усталяваны прыкладна ў 49 кіламетрах ад горада Дзятлава, у вёсцы Талькаўшчына Слонімскага раёна.
Таму нагадваем, што ў адпаведнасці з дзеючымі ПДР у населеных пунктах дазваляецца рух транспартных сродкаў з хуткасцю не больш за 60 кіламетраў у гадзіну.
Для атрымання звестак аб наяўнасці фактаў перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота — і кіназдымкі, відэазапісу, або сродкамі фота — і кіназдымкі, відэазапісу, на транспартным сродку (ТС), зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, штраф па якіх не аплачаны, можна тут.
Міжраённы аддзел ДАІ
Читайте также:
Автомобильное топливо в Беларуси с 15 мая дорожает на 1 копейку