У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Жах вайны ў сэрцы назаўжды”. Да яго была падрыхтавана выстава “Памяць сэрца”, праведзены агляд літаратуры “Летапіс мужнасці”, адбылася сустрэча вучняў 6 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы з дачкой ветэрана вайны Міхаіла Георгіевіча Макуліка – Таццянай Міхайлаўнай. Яна расказала пра нялёгкія ваенныя гады свайго бацькі, пра яго працоўную дзейнасць у мірны час.
Міхаіл Макулік узнагароджаны Ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, трынаццаццю медалямі, з’яўляўся ганаровым грамадзянінам гарпасёлка Казлоўшчына.
Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца Казлоўшчынскай бібліятэкі
Стоит почитать:
Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)
В Дятлово состоялся районный смотр-конкурс исполнителей разговорного жанра, поэзии
Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)