23 мая святары праваслаўнага Цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Навагрудскай епархіі ў гонар іконы Жыровіцкай Божай Маці прывезлі ў Дзятлава выставу “Ратуй узятых на смерць”. Сустрэчу гасцей з навучэнцамі старэйшых класаў гарадскіх школ арганізаваў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель.
Адзін з арганізатараў выставы іерэй Пётр Ткачэнка, дарэчы медык па адукацыі, расказаў, што перасоўная экспазіцыя “Ратуй ўзятых на смерць” была створана яшчэ ў 2011 годзе. За час яе існавання святары ўжо двойчы праехалі ўсю епархію з духоўна-адукацыйнымі лекцыямі, сустракаліся з навучэнцамі школ, каледжаў, ліцэеў, ваеннаслужачымі тэрміновай службы. У Дзятлава выстава “завітвае” ўжо трэці раз. Па словах айца Пятра, перыядычнасць прыездаў павінна быць раз у 2-3 гады, бо за гэты час падрастаюць навучэнцы, якія не бачылі экспазіцыю раней.
Айцец Петр пачаў размову са школьнікамі з філасофскага пытання: якая галоўная мэта чалавечага жыцця? І сам адказаў на яго – само жыццё, бо калі яго ў нас не будзе, усе астатнія мэты не маюць сэнсу. Жыццё пачынаецца з моманту зачацця, а ў 12 тыдняў плод поўнасцю сфарміраваны: у яго ёсць ручкі, ножкі, твар. Значыць, аборт – гэта забойства, старшны грэх для хрысціяніна.
– Ніхто не мае права адбіраць у чалавека жыццё. Яно дадзена Богам, і за загубленае жыццё ні ў чым не вінаватага дзіцяці Гасподзь спытае з бацькоў, будзе караць да трэцяга пакалення, – патлумачыў іерэй Пётр.
Таксама навучэнцы даведаліся аб гісторыі граху дзетазабойства, наступствах ранніх палавых сувязяў і абортаў для жанчын, пагаварылі аб ролі мужчыны і важнасці захавання цноты для будучага шчалівага сямейнага жыцця.
Напрыканцы сустрэчы наведвальнікаў выставы папрасілі падзяліцца сваімі ўражаннямі ў кнізе водгукаў.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Стоит почитать:
З гісторыі Жукоўшчынскага парку
Вельмі карысная выстава
Рейтинг комментария:00
Очень познавательно.
Рейтинг комментария:00