“Свята трактароў” сабрала таленавітых працаўнікоў

Падзеі

У рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім” у ААТ “Граніт-Агра” прайшло “Свята трактароў”.  Яго арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па сравах моладзі райвыканкама, калектыў работнікаў ААТ “Граніт-Агра”.

На пачатку мерапрыемства прайшоў парад трактароў, якія былі цікава ўпрыгожаны. Затым стартаваў святочны велапрабег, удзельнікамі якога сталі дзеці.

Усіх удзельнікаў і гасцей свята павіталі кіраўнік спраў Данілавіцкага сельскага савета Галіна Дворык, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур.

Святочным падарункам для гасцей стала музычная кампазіцыя ў выкананні Вікторыі Ботвін. Асаблівы настрой бадзёрасці і весялосці прыўнеслі песенныя падарункі ў выкананні ансамбля народнай песні “Суседачкі”.

Удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў стаў калектыў працаўнікоў ААТ “Граніт-Агра” і зборная каманда школьнікаў. У выніку перамогу атрымала каманда ААТ “Граніт-Агра”.

Прыемным падарункам для дарослых стала выступленне артыстаў Гродзенскай філармоніі, а маленькіх гледачоў радавалі роставыя лялькі.

Напрыканцы свята былі падведзены вынікі конкурсу на самы «прыгожы» трактар. Лепш за ўсіх упрыгожыў свой трактар Юрый Буткевіч, на другім — Аляксандр Сіневіч, на трэцім — Павел Богдан.

Аксана Андалюкевіч

Стоит почитать:

З гісторыі Жукоўшчынскага парку

Часовенка рядом с Поклонными камнями в деревне Горка

Трагедыя, якая не павінна паўтарыцца



8 комментариев по теме ““Свята трактароў” сабрала таленавітых працаўнікоў

  1. И где они тракторов набрали на парад)) кто в поле работал?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    1. Ну вот с праздника и сразу в поле, такие украшенные и поехали. а что?!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Заслуженный отдых должен быть и у тракторов))) и у механизаторов. За одно и поля отдохнут =) таланты не пропадут нигде)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  3. Приятно узнать, что механизаторы — люди творческие.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  4. )) конечно творческие. Как сядут на железного коня, да как запоют на все поле эге-гей… так рожь и заколосится

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  5. у гранита все и с песней и без песни закаласится&

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *