Сустрэчы ў працоўных калектывах

Падзеі

Інфармацыйная група кіраўніка раёна пабыла ў Жукоўшчыне

17 мая ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы наступныя: “Ключавыя аспекты Паслання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”, “Сусветны дзень без тытуню”, “Да 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Кляцкова”.

Група старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з работнікамі КСУП “Жукоўшчына” і Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. З дакладамі перад прысутнымі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага РайЦГЭ Мікалай Дзядовіч, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Харошка.

У прыватнасці было адзначана, што Кіраўнік дзяржавы ў сваім Пасланні закрануў такія важныя тэмы, як нацыянальная эканоміка, кадравая палітыка, чалавечы капітал, сацыяльная палітыка, цэнавая палітыка, заробкі, занятасць, карупцыя, канстытуцыйная рэформа, інфармацыйная і знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

Прэзідэнт Беларусі са шкадаваннем канстатаваў, што сусветная супольнасць уступіла ў эпоху працяглай нестабільнасці, і сёння асабліва важна ўтрымліваць раўнавагу ўнутры нашай краіны.

Што тычыцца эканомікі, то эфектыўнасць, з якой працавала краіна, і карпатлівая праца беларускага народа далі станоўчы вынік. Сумеснымі намаганнямі негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў мы быццам бы пераадолелі. Аднак на традыцыйнай прадукцыі зарабіць добрыя грошы цяпер вельмі складана: тавар лёгка паддаецца абмежаванням, санкцыям. Таму ўсёй выканаўчай вертыкалі трэба аказваць усебаковую дапамогу бізнэсу ў стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, якія забяспечаць пазітыўную дынаміку развіцця кожнага рэгіёна краіны.

Разам з тым, Прэзідэнт запатрабаваў штогод павялічваць долю расходаў, якія накіроўваюцца на сацыяльныя патрэбы, кантраляваць цэны, ствараць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы, і падкрэсліў, што галоўная мэта палітыкі застаецца нязменнай: мы будуем дзяржаву для народа.

Другое пытанне тычылася здароўя людзей і шкоднай звычкі – курэння. Медыкі пацвярджаюць прамую залежнасць паміж колькасцю выкураных цыгарэтаў і верагоднасцю нечаканай смерці: для тых, хто выкурвае за дзень па 5 цыгарэтаў, рызыка павышаецца на 40%, для тых, хто выкурвае пачак, – на 400%. Адным з мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады з’яўляецца змяншэнне да 2020 года распаўсюджанасці спажывання тытуню сярод асобаў ва ўзросце ад 16 гадоў да 24,5%.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя мелі магчымасць звярнуцца з хвалюючымі пытаннямі да кіраўніка раёна і спецыялістаў.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Читайте также:

Дятловский сыродельный завод — лауреат премии облисполкома за достижения в области качества

Цяпло і святло бацькоўскага ачага

Яны першымі пасадзілі “другі беларускі хлеб”

Вадзіцелі, у Дзятлаве ўсталявалі датчык кантролю хуткасці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *