У аграгарадку Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна адбыўся сход жыхароў сельскага Савета, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.
Сход пачаўся з выступлення першага намесніка начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзіміра Кажалы, які пазначыў актуальныя пытанні бяспекі, расказаў, як не дапусціць вогненных трагедый. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй і навучальнымі відэаролікамі.
Па іншых тэмах: аб рабоце назіральнай камісіі, аб рабоце з састарэлымі грамадзянамі, стварэнні належных умоваў для пражывання непаўналетніх – гаварылі спецыялісты розных раённых структур.
Сход закончыўся канцэртам, які падрыхтаваў творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з Дварэцкім домам культуры.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Стоит почитать: